О звукоцветовом анализе Самые цветные тексты FAQ |
Добро пожаловать в мир Звукоцвета!Звуки, используемые в речи, у большинства людей ассоциируются с определенным цветом или цветовым оттенком. Эта ассоциативная связь очень устойчива, поэтому наша речь — это прочно связанный поток звукоцветовых ассоциаций в психике человека. Звукоцвет поможет вам увидеть цвет своей речи, цвет любимого стихотворения или прозы, цвет известной песни, а может быть цвет научного труда или объявления в газете! Хватит читать, уже пора что-нибудь раскрасить. 8) Каталог
|
Владимир Короткевич
Жанчыне з бэзамІ я прайшоў калісьці паўзь цябе.Паўз вусны сьмелыя і рук прынаднасьць, І змрок вачэй, глыбокіх, як сусьвет. На дне тваіх вачэй блішчэлі зоры, Далёка так, што цэлага жыцьця Мне не хапіла б даляцець да іх... Не паляцеў... гэта так было, Як быццам качаня не захацела Агіднае да лебедзя ляцець. О лебедзь мой, які я быў дурны! Якой дарогай сноўдаўся па сьвеце, Каму сябе аддаў і раздарыў?! Начамі сон бяжыць вачэй халодных. Начамі змрок. Халодны вецер сьвішча, Каб разбудзіць зьмярцьвелыя дубы. Крывавыя пупышкі вінаграда Прыціхлі і чакаюць цёплых дзён. А ты ляжыш, і трапятаньне вей Бяссоннае, як трапятаньне крыл... ...І сёньня я ўначы цябе успомніў: Ты крочыла па вуліцы вясеньняй, Трымаючы ў руках шалёны бэз, Вільготны бэз, букет вялікіх гронаў, І сонца ў люстрах дажджавых ляжала Пад кожным крокам дарагім тваім. А вочы – два глыбокія сусьветы – Паўзьверх вільготных і пахучых гронаў Зь пяшчотаю глядзелі на мяне. Я зразумеў. Яны ж мяне вучылі Калісьці нездрадліваму каханьню, Каханьню маладому, на якое Ня зьменіш вопыт схаладнелых год. Ім нельга здрадзіць, і забыць іх нельга, Як нельга з сэрца выкінуць пяшчоту І подла здрадзіць бэзу і сабе... ...Якая раніца ляжыць над сьветам! Які разьліў! Да гарызонта сінь! І ветразі зялёных вербалозаў На сініх водах – зараз страпянуцца, Напоўняцца і ў грэкі паплывуць. Ты, што мяне чакаць даўно забыла, Дапамагла мне, ўспомніла, прыйшла... ...Будзь блаславёна, доўгае жыцьцё, Яшчэ ня скончанае ў добрым сьвеце. Ўсё будзе. Толькі гронаў тых ня будзе, Цябе ня будзе і тваіх вачэй. А можа? Глянь, як сьвет вакол чакае Сьвятла і цеплыні, даўно забытых. Чакае дуб скарэлы на пагорку, Чакаюць хаты сонечных праменьняў, Чакаюць вішні белых пакрывалаў. Душа чакае крыл. І на адхонах Вось-вось, здаецца, расквітнее бэз.
Поделитесь этим произведениемПроизведения похожие по цвету
Разместите у себя результаты звукоцвета!
|
Поиск произведений по цветуРаскрасить мой текст!Новые произведения
|
© 2010—2024 Звукоцвет.ру |
|